Гісторыя музея-сядзібы ў датах

• 11.09.1972 г. на х. Дзяржынава адкрыўся Мемарыяльны комплекс «Дзяржынава», які з’яўляўся філіялам Івянецкага музея Ф.Э. Дзяржынскага (Распараджэнне Мінскага аблвыканкама ад 08.07.1971 г. № 231-Р).

• 07.10.2004 г. адкрыты дом-музей сям’і Дзяржынскіх (Распараджэнне Мінскага аблвыканкама ад 13.08.2004 г. № 578-Р «Аб музеефікацыі дома сям'і Дзяржынскіх»).

• У красавіку 2005 г. Мемарыяльны комплекс «Дзяржынава» перададзены на баланс Стаўбцоўскага райвыканкама.

• 17.04.2006 г. створаны музей-сядзіба “Дзяржынава” (Рашэнне Стаўбцоўскага райвыканкама № 277 ад 17.04.2006 г.).

• 22.04.2011 г. створана дзяржаўная ўстанова культуры “Музей-сядзіба “Дзяржынава” (Рашэнне Стаўбцоўскага райвыканкама № 570 от 22.04.2011 г.).

• Маёмасць установы з’яўляецца ўласнасцю Стаўбцоўскага раёна і знаходзіцца на балансе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Стаўбцоўскага райвыканкама. Маёмасць належыць установе на праве аператыўнага кіравання.