Дом-музей сям'і Дзяржынскіх

На першым паверсе музея размешчана экспазіцыя, прысвечаная гісторыі сям’і Дзяржынскіх з разделамі:
• Дзяржынава. Гісторыя сядзібы (макет сядзібы)
• Генеалогія Дзяржынскіх (герб рода Дзяржынскіх, генеалагічнае дрэва)
• Маёнтак Ёды (фотаздымкі маёнтка, дядулі і бабулі Фелікса па маці – Ігнація і Казіміры Янушэўскіх)
• Бацькі Фелікса (фота)
• Сям’я Дзяржынскіх (фотаздымкі родных братоў і сясцёр Фелікса – Альдоны, Ядзвігі, Казіміра, Станіслава, Ігнація, Владзіслава; I Віленскай гімназіі, дзе яны вучыліся).

У экспазіцыі прадстаўлены: макет хутара Дзяржынава; у асобнай вітрыне экспануюцца рэшткі абгарэўшых рэчаў: замкі дзвярныя, кусочкі кафлі і расплаўленага шкла, аконная завеса, ключ ад уваходных дзвярэй, якія былі знойдзены пад час рэстаўрацыі падмуркаў пабудоў у Дзяржынаве; стол, кнігі з дома Дзяржынскіх. Гэтыя экспанаты выклікаюць асобную зацікаўленасць наведвальнікаў, яны як бы пераносяць нас у дом Дзяржынскіх, дазваляюць лепш уявіць тую атмасферу, якая тут панавала ў канцы XIX ст.

На другім паверсе сядзібнага дома размешчана экспазіцыя, прысвечаная жыццю і дзейнасці Ф.Э. Дзяржынскага.

“Ф.Э. Дзяржынскі ў мастацтве”, дзе прадстаўлены:
• скульптуры: Шаброў І. «У палоне ў ворага»; Пліскін А.Г. «У.І. Ленін і Ф.Э. Дзяржынскі»;
• бюсты Ф.Э. Дзяржынскага скульптараў Вучэціча Е.В., Лебедзевай С.Д.;
• скульптурная кампазіцыя «Ф.Э. Дзяржынскі з беспрытульным хлопчыкам на руках»;
• гравюра Агуновіча Э.К. «Юнацкая клятва Ф.Э. Дзяржынскага. 1894 г.»;
• лінагравюры: Кухараў Ю.І. «Першы ўцёк Ф.Э. Дзяржынскага з Вяцкай ссылкі 27 жніўня 1899 г.», «Другі ўцёк Ф.Э. Дзяржынскага з ссылкі з Усходняй Сібіры ў чэрвені 1902 г.», «Паўстанне ў Аляксандраўскай цэнтральнай перасыльнай турме»;
• карціны: Валынец Н.І. «Партрэт Ф.Э. Дзяржынскага, 1885 г.», «Наркам шляхоў зносін Ф.Э. Дзяржынскі на Маскоўска-Казанскай чыгунцы, 1921 г.», «Ф.Э. Дзяржынскі, 1905 г.», «24 кастрычніка 1917 г. ў Петраградзе»; Пучынскі Е.В. «Ф.Э. Дзяржынскі выступае на аб’яднаным Пленуме ЦК і ЦКК ВКП (б) 20 ліпеня 1926 г.»);
• плакаты аб дзейнасці Ф.Э. Дзяржынскага.

У другой зале прадстаўлены мемарыяльныя рэчы Ф.Э. Дзяржынскага: аўтарскія кнігі; стол, за якім працаваў Феликс, будучы вучнем I Віленскай гімназіі; узнагароды Феликса Эдмундавича; настольная лямпа; чарнільны прыбор; партфель; чамадан; парасон.

У трэцяй зале размешчаны падарункі, сувеніры ад гасцей, якія наведалі Дзяржынава: бурштынавая шкатулка, вазы для кветак з партрэтам Ф.Э. Дзяржынскага, мадэль Спаскай вежы Крамля – падарункі ад Соф'і Сігізмундаўны Дзяржынскай; карціна Яніна Л.А. “Рыцар рэвалюцыі” – падарунак ад дырэктара ФСБ РФ Н.П. Патрушава; гадзіннік – падарунак ад КДБ Рэспублікі Беларусь; юбілейныя медалі, значкі з выявай Ф.Э. Дзяржынскага.